У нашай школе адбылося сапраўднае свята роднай мовы. Мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы былі цікавымі і займальнымі: адкрыццё школьнага радыё "На хвалях трэцяй школы", прэзентацыя стэнда "Беларускія пісьменнікі", акцыя "Чытаем вершы на роднай мове", танцавальны флэшмоб "Танцуй пад беларускія матывы", святочная віктарына "Адкажы на тры пытанні - атрымай салодкія прывітанні", сэлфі з кнігай беларускага пісьменніка, адкрыты дыялог з першым сакратаром РК ГА "БРСМ" Радчэняй В.А. "Родная мова ў паўсядзённым жыцці", дыктант "Родная мова".

ФОТО