Конкурс вызначыў таленавітых

Цудоўнага  паэта, сціплага з добрай ўсмешкай дзядулю Муравейку ведаюць усе навучэнцы нашай школы. Яго творы заўсёды  знаходзяць свайго чытача як дзіцячага так і дарослага. А паэтычныя вобразы Любанскага краю разышліся добразнаёмымі цытатамі “Нямала знакамітых сёл і гарадоў…”, “ Скажыце Любань…”. Дзіцячая паэзія І.А.Муравейкі – галоўны напрамак яго дзейнасці. Творы аўтара не толькі хвалююць і зачароўваюць дзяцей, але і спрыяюць развіццю літаратурнай творчасці.

Сапраўдным святам  для навучэнцаў і дарослых стала традыцыйнае  правядзенне  ў сярэдняй  школе №3 г.Любані імя Г.Л.Сячко школьнага этапу дзіцячага конкурсу літаратурнай творчасці “Мураўіная сцяжынка” імя І.А.Муравейкі, ў якім прынялі ўдзел навучэнцы 1-11 класаў.

Падрыхтоўка. Хваляванне. І вось надышоў час выступлення. У зале сабраліся настаўнікі, бацькі, госці  і галоўныя “героі” – удзельнікі конкурсу. Першымі запрасілі на сцэну самых юных “літаратараў”. Чыталі вершы пра радзіму, пра свой дом, родных і блізкіх людзей – пра тое, што вельмі дорага кожнаму з нас. Навучэнцы старэйшых класаў распавядалі пра прыгажосць роднага краю, яе самабытнасць.  Бацькі і педагогі  з хваляваннем і цікавасцю слухалі  выступленні дзяцей і навучэнцаў. Усе вершы змястоўныя і запамінальныя, а было іх нямала  - амаль трыццаць. Журы конкурсу  вызначыла лепшых аўтараў, якія прымуць удзел у II туры  раённага конкурсу. Чыталі вершы, адгадвалі загадкі, спявалі песні паэта земляка. Выстава  кніг, фотаздымкаў і  відэафільм “Да дзятвы з любоўю” – распавядалі пра жыццё і творчасць І.А.Муравейкі.

Дзякуючы правядзенню гэтага конкурсу, усім навучэнцам прадставілася магчымасць прадэманстрыраваць творчае майстэрства, інтэлектуальныя і  пазнавальныя здольнасці, яшчэ раз дакрануцца да спадчына праз творчасць яркай зоркі айчыннай культуры І.А.Муравейкі.

Слухаючы  выступленні навучэнцаў  ўзнікала думка: колькі жыццёвых сіл, душэўнай  чуласці   ў нашых крыху  сарамлівых і нясмелых дзяцей. Вось так і нараджаюцца мудрыя і гераічныя людзі, таленавітыя паэты і пісьменнікі як І.А.Муравейка, які з любоўю к дзецям аддае і сэрца сваё і натхненне.

Ірына Курач

Загадчык бібліятэкі

СШ №3